Анонс мероприятия в Витебске
8 мая (19:00) на вялікай сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа адбудзецца прэм’ера спектакля-канцэрта «ТЭАТР І ВАЙНА». Гэта сумесны праект коласаўцаў і Цэнтра культуры «Віцебск». Першы паказ будзе прысвечаны 100-годдзю тэатра і Дню Перамогі беларускага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Спектакль-канцэрт, спектакль-мастацка-дакументальны ўспамін расказвае пра лёс тэатра імя Якуба Коласа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Перад пачаткам фашысцкай навалы 18 мая 1941 года была пастаўлена легендарная камедыя «Несцерка» і пазней паказана для шырокай публікі на гастролях у Петразаводску, дзе коласаўцы і даведаліся пра пачатак вайны. На роднай віцебскай сцэне сыграць «Несцерку» коласаўцы не паспелі – вымушаны былі адправіцца ў эвакуацыю, ва Уральск. Пастаноўка распавядае пра тое, як перажывалі артысты вайну, што ставілі далёка ад роднага Віцебска, як выступалі для салдат паміж жорсткімі баямі…
Напоўнены ваеннымі песнямі, вытанчанымі харэаграфічнымі нумарамі, спектакль прасякнуты любоўю да мастацтва, роднага Коласаўскага тэатра, да сваёй краіны, якая гераічна прайшла вогненныя саракавыя і штогод годна святкуе Дзень Перамогі беларускага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Сцэнар і пастаноўка Марыны Раманоўскай, заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь. Пераклад сцэнара на беларускую мову Алеся Замкоўскага.
У спектаклі занятыя артысты тэатра імя Якуба Коласа і творчыя калектывы горада Віцебска.
Узроставае абмежаванне – 12+.
Квіткі можна набыць анлайн - https://megavenue.by/widget/event.php?vu=map&event_id=16820&uid=33
І ў касе тэатра.
Тэлефон (+375 212) 62-63-81.
Рэжым працы касы:
панядзелак-нядзеля – з 9:30 да 19:30,
перапынкі на абед – 12:00-12:30, 15:30-16:00.
Каса працуе без выходных.