Цягам жыцця галоўныя героі – вайсковыя ветэраны, якія знаходзяцца перад “тварам вечнасці”, – не страцілі пачуццё гумару, веру ў лепшае і прагнае жаданне ісці да сваёй мары. Яны нават збіраюцца ў паход!
Ці змогуць Густаў, Фернан і Рэнэ зберагчы шчырасць, жыццялюбства, каханне і адвагу перад крокам у вечнасць?..
Аўтар: Жэральд Сіблейрас Жанр: камічная трагедыя ў дзвюх частках Рэжысёр-пастаноўшчык: Аляксандр Гарцуеў Мастак-пастаноўшчык: Юрый Саламонаў Мастак па кастюмах: Марына Алекна Кампазітар: Дзмітрый Фрыга Прэм’ера: 24 лістапада 2021г. Працягласць: 2 гадзіны 45 хвілін з антрактам 16+
Цягам жыцця галоўныя героі – вайсковыя ветэраны, якія знаходзяцца перад “тварам вечнасці”, – не страцілі пачуццё гумару, веру ў лепшае і прагнае жаданне ісці да сваёй мары. Яны нават збіраюцца ў паход! Ці змогуць Густаў, Фернан і Рэнэ зберагчы шчырасць, жыццялюбства, каханне і адвагу перад крокам у вечнасць?.. Камічная трагедыя французскага драматурга Жэральда Сіблейраса ў пастаноўцы Аляксандра Гарцуева – гэта філасофская гісторыя, складзеная з успамінаў, шкадаванняў, мараў і жартаў, напоўнена светлым сумам, дасціпнасцю і іроніяй.
Ролі выконваюць: Густаў – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Валянцін Салаўёў, Максім Брагінец Фернан – Сяргей Шымко, Дзмітрый Давідовіч Рэнэ – Ігар Сідорчык, Арцём Курэнь