Анонс мероприятия в Минске
Трагіфарс у 2-х дзеях.
Аўтар: Надзея Птушкіна.
Жанр: Трагіфарс у дзвюх частках.
Рэжысёр: Таццяна Траяновіч.
Пераклад: Юрый Траяновіч.
Сцэнаграфія: Валянціна Праўдзін.
Мастак па святле: Віктар Салавей.
Харэограф: Валерый Султанаў.
Прэм’ера: 27 верасня 2019.
«Новы спектакль РТБД «Вар'ятка» — гэта калі вельмі смешна, а потым «прыбівае» і не адпускае колькі дзён. Калі шукаеш сваё адлюстраванне ў іншым чалавеку, але кожнае новае люстэрка разлятаецца на асколкі. Калі жыць у сучаснасці немагчыма, таму што мінулае замясціла яго цалкам, а ў будучыню глядзець страшна. Калі «ненармальным» ў нейкі момант можа аказацца кожны з нас».
Рэжысёр — Т.Траяновіч.
Адным звычайным днём да звычайнага мужчыны падыходзіць звычайная жанчына і прапануе яму грошы! За што? За невялікую паслугу, «чыстая дробязь». Толькі даведаўшыся аб гэтай паслузе, усё навокал стануць гэтую звычайную жанчыну лічыць ненармальнай. Але што такое норма наогул, і каго можна лічыць нармальным, а каго не?
У ролях:
Яна — Наталля Халадовіч
Ён — Арцём Курэнь
Год: 2019
Длительность: 1 г 40 хв з антрактам
Стоимость билетов:35,00 — 38,00 руб.
Возрастное ограничение: 18+