Анонс мероприятия в Минске
Паводле п'есы М. Гогаля «Гульцы».
Аўтар: Мікалай Гогаль.
Жанр: містычная трагікамедыя.
Рэжысёр: Сяргей Фядотаў.
Мастак-сцэнограф і мастак па касцюмах: Сяргей Фядотаў.
Кампазітар: Аляксандр Пантыкін.
Мастак па святле: Андрэй Бельскі.
Пераклад: Марыя Пушкіна.
Ролі выконваюць:
Іхараў — Максім Брагінец, Дзяніс Аўхарэнка
Суцяшальны Сцяпан Іванавіч — Максім Брагінец, Максім Карасцялёў
Швохнеў Пётр Пятровіч — Уладзіслаў Віленчыц, Уладзіслаў Ноздрын
Палкоўнік Кругель — Аляксандр Ніканенка, Дзмітрый Давідовіч
Глоў Міхал Аляксандравіч — Ігар Сідорчык
Глоў Аляксандр Міхалыч — Арцём Курэнь, Аляксандр Ніканенка
Замухрышкін Псой Стахіч — Віктар Багушэвіч, Сяргей Шымко
Аляксей, карчомны слуга — Дзмітрый Давідовіч, Уладзіслаў Віленчыц, Уладзіслаў Ноздрын
Прэм’ера: 17 снежня 2022 года.
Што можа быць больш азартным, чым сумеснае махлярства? Будзь яно тэатральным альбо картачным — азарт ёсць азарт!
У містычнай трагікамедыі «Махляры» рэжысёра Сяргея Фядотава ідэя бязлітаснага падману становіцца прасторай тэатральнай гульні, абаяльнай і віртуознай.
Глядач зможа пагрузіцца не проста ў свет містыкі, ён адчуе на сцэне прысутнасць тагасветных сіл, у руках якіх апынуцца ўсе ўдзельнікі загадкавага працэсу.
Гатовыя да спектакля, у якім усё — містыка, і містыцы, у якой усё — рэальнасць? Тады чакаем вас на прэм'еры ў РТБД!
Год: 2022
Длительность: 2 г 10 хв з антрактам
Стоимость билетов:38,00 — 40,00 руб.
Возрастное ограничение: 16+