Анонс мероприятия в Минске
Аляксей Дудараў
містычная легенда аб любові ў адной дзеі
Рэжысёр — Валерый Раеўскі
Мастак — Барыс Герлаван
Кампазітар — Віктар Капыцько
Вось ужо чатыры стагоддзі ў Нясвіжскім замку з’яўляецца прывід маладой жанчыны. Па легендзе гэта блукае пакутлівая душа недарэчна загубленай каханай караля Жыгімонта — Барбары Радзівіл. Відовішчны і пачуццёвы спектакль сцвярджае, што галоўнае ў жыцці — захаваць здольнасць да вялікіх пачуццяў і вялікіх учынкаў.
Спектакль ідзе на беларускай мове.
Ролі выконваюць: Таіса Ввядзенская, Ала Ельяшэвіч, Міхаіл Світа, Станіслаў Арцем’еў, Генадзій Пшэннік, Аляксандр Кісялеў