Анонс мероприятия в Минске
Хто з нас не хацеў быць бессмяротным? Чалавецтва на працягу ўсяго свайго існавання марыла жыць вечна!
Вось і наш беларускі класік Кандрат Крапіва звяртаецца да гэтага пытання ў сваім творы «Брама неўміручасці».
Навуковая сенсацыя ператвараецца ў сацыяльны выбух, які агаляе сапраўдную чалавечую прыроду... Што на самай справе робіць нас несмяротнымі? Якую цану давядзецца за гэта заплаціць і ці варта гэта таго?
Запрашаем Вас зазірнуць за фантасмагарычную браму неўміручасці разам з намі!
Стоимость билетов:10,00 — 45,00 руб.
Возрастное ограничение: 12+