Анонс мероприятия в Минске
Інсцэніроўка па творам Ф. Аляхновіча і Л. Родзевіча
Жанр: камедыя
Аўтар і рэжысёр: Святлана Навуменка
Сцэнаграфія: Юрый Саламонаў
Харэаграфія: Вольга Скварцова
Ролі выконваюць:
Саўка – Алесь Ніканенка, Уладзіслаў Віленчыц
Марыся – Надзея Цвяткова, Юлія Гружэўская
Магрэта – Ганна Лебедзева, Юлія Лазоўская
Чорт – Сцяпан Краўчук
Лёгкі і аўтэнтычны спектакль. Саўка і Марыся – пара, якая нагадвае біблейскіх Адама і Еву. Яны маладыя, прыгожыя і вельмі працавітыя. Жывуць у любові і згодзе, старанна вядуць хатнюю гаспадарку. Але адкуль ні вазьміся да іх з’яўляецца Чорт…
У спектаклі неймаверна пераплецены рэальнае і фантастычнае, сапраўднае і карыкатурнае, сучаснае і старажытнае. Шмат музыкі, танцаў і, бязмерна жартаў.
Прэм’ера: 21 ліпеня 2010 года.
Увага!
Калі ласка, улічвайце гэтую інфармацыю пры планаванні наведвання: выкарыстоўваецца страбаскоп, а таксама акцёры паляць на сцэне падчас спектаклю.
Продолжительность: 1 час 35 минут (без антракта).
Возрастное ограничение: 16+