Анонс мероприятия в Витебске
У Кліўлендзе рыхтуецца паказ знакамітай оперы «Атэла», у якой галоўную ролю выканае сусветна вядомы італьянскі тэнар Ціта Мэрэлі. Усе ў прадчуванні грандыёзнай падзеі!
Дырэктар Кліўленд Гранд-Апера Сондэрс гатовы падлічваць прыбытак, яго дачка Мэгі, сапрана тэатра Дзіяна і старшыня опернай гільдыі Джулія з нецярпеннем чакаюць высокага госця. А вось асістэнт дырэктара Макс, сціплы і няўпэўнены, адчувае сябе залішнім у гэтай урачыстай мітусні. Але ўсё яшчэ наперадзе...
Камедыя становішчаў абяцае гледачам бурныя эмоцыі і шмат смеху. Спектакль напоўнены нечаканымі паваротамі, калі чароўныя надзеі змяняюцца панічным жахам. Пераапрананні, любоўныя непаразуменні, неспадзяваныя пагоні – і, вядома, шчаслівы фінал.
Продолжительность: 2 часа с антрактом
Возрастное ограничение: 16+