Анонс мероприятия в Минске
РТБД працягвае знаёміць вас са знакавымі спектаклямі тэатра ў відэафармаце. Красавіцкі анлайн-рэпертуар мы склалі на аснове шматлікіх заявак ад гледачоў. Дзякуй, што застаецеся на хвалі #сапраўдныхэмоцый у любой кропцы свету! Гэта вельмі важна для нас!
На працягу красавіка мы даем магчымасць паглядзець спектаклі: "Шлюб з ветрам", "Ціхі шэпат сыходзячых крокаў" і "Раскіданае гняздо".
“Шлюб з ветрам” (запіс 2020 года). Песня ў адной дзеі.
Рэжысёр-пастаноўшчык – Яўген Карняг
Мастак – Таццяна Нерсісян
Кампазітар і музычны кіраўнік – Каця Аверкава
Лёс мужчыны, які знаходзіцца ў палоне чужых рашэнняў.
Матчына любоў, якая паглынае сына і паралізуе яго асобу.
Гісторыя, расказаная не словамі, а складзеная ў самым сэрцы народа, з рытму і песень, што гучаць як рэха знікаючых вёсак. Спектакль “Шлюб з ветрам” – гэта спроба ўз’яднання са сваімі каранямі.
Рэжысёр Яўген Карняг – знак якаснага візуальнага і сэнсавага эксперыменту. Кожны яго спектакль надзвычай дакладна трапляе ў самую балючую кропку сучаснага грамадства.
Ролi выконваюць:
Маці жаніха – народная артыстка Беларусі Таццяна Мархель
Маці нявесты – заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Галіна Чарнабаева
Нявеста – Ганна Семяняка
Жаніх – Курэнь Арцём
Госці:
Максім Брагінец
Вераніка Буслаева
Гражына Быкава
Дзмітрый Давідовіч
Марына Здаранкова
Ілля Ясінскі
заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Людміла Сідаркевіч
Андрэй Новік
РТБД заўсёды побач са сваімі гледачамі. Мы рады бачыць вас і анлайн, і афлайн у нашай залі на Крапоткіна, 44.