Анонс мероприятия в
Дукорская шляхта збіраецца на сеймік 17-18 мая з наступнай нагоды: трэба вырашыць, як займальна бавіць час з шаноўным панствам у чарговыя майскія выходныя!
На абмеркаванне выносім:
- спаборніцтвы на пратэктаванай зброі;
- знаёмства з рыштункам ды зброяй ваяроў;
- адмысловыя выпрабаванні і іспыты;
- знаёмства з побытам і культурай шляхты;
- музычны салон ад салістаў Белдзяржфілармоніі
Які варыянт абярэ панства? А можа па-сапраўднаму, па-шляхецку возьмем усё і адразу? Мы ўсё ж такі не абы-які мёнтак
Удзел уваходзіць у кошт квітка, папярэдні запіс не патрэбны.
У праграме магчымы змены.
У вольны час для самастойнага наведвання з 10:00 да 19:00 даступны брама XIX ст., музей, рамесныя майстэрні, перавернуты дом, сярэднявечны горад, заасад, выстава рэтрааўто і Дуб жаданняў.