BezKassira.by использует файлы cookie для полноценной работы и совершенствования сервиса. Подробнее об этом можно узнать на странице информации о файлах cookie. Продолжая использовать наш сайт, вы соглашаетесь, что мы можем разместить файлы cookie.Закрыть
23 сакавіка (субота) з сольным канцэртам у клюбе «Графіці» выступіць Раман Волазьнеў, які трапіў у фінал «Засьпявай-5» зь песьняй «Салёныя сны» на словы Мікіты Найдзёнава.
Адмысловыя госьці канцэрту - Naviband.
Поделиться с Друзьями
Анонс мероприятия в Минске
21-гадовы Раман Волазьнеў трапіў у фінал «Засьпявай-5» зь песьняй «Салёныя сны», якую стварыў адмыслова для конкурсу. Словы належаць Мікіту Найдзёнаву, якога выканаўца добра ведае ўжо некалькі гадоў, але ўпершыню зьвярнуўся да ягонай беларускамоўнай паэзіі: «Гэты верш Мікіты мне падаўся нейкім асаблівым, не такім, якім я прызвычаіўся бачыць ягоную творчасьць. І музыка па прачытаньні гэтага твору нарадзілася ў мяне ў лічаныя хвіліны».
Раман зь Менску, цяпер вучыцца ў Расейскім інстытуце тэатральнага мастацтва (ГИТИС) у Маскве. На сцэне ён з 10 гадоў, станавіўся пераможцам і ляўрэатам розных дзіцячых конкурсаў, але разглядае сваю дарослую кар’еру асобна ад дзіцячай. Яна пачалася летась з сынглу «Остановись», а пры канцы лета 2018 году Раман выдаў дэбютны альбом.
У ягоную падтрымку свой сэт у гэты вечар зайграе Naviband, якія некалі таксама сталі пераможцамі «Засьпявай» (2015).
Квіткі: 14 руб. (папярэдне, танцпляц) 17 руб. (папярэдне, столік) 20 руб. (у дзень, танцпляц)