Анонс мероприятия в Минске
РТБД працягвае знаёміць вас са знакавымі спектаклямі тэатра ў відэафармаце. Красавіцкі анлайн-рэпертуар мы склалі на аснове шматлікіх заявак ад гледачоў. Дзякуй, што застаецеся на хвалі #сапраўдныхэмоцый у любой кропцы свету! Гэта вельмі важна для нас!
На працягу красавіка мы даем магчымасць паглядзець спектаклі: "Шлюб з ветрам", "Ціхі шэпат сыходзячых крокаў" і "Раскіданае гняздо".
“Раскіданае гняздо” (запіс 2013 года). Народная трагедыя.
Аўтар: Янка Купала
Рэжысёр-пастаноўшчык: Аляксандр Гарцуеў
Мастак-пастаноўшчык: Ігар Анісенка
Кампазітар: Дзмітрый Фрыга
Балетмайстар: Вольга Скварцова
Сюжэт геніяльнай п’есы Янкі Купалы «Раскіданае гняздо», напісанай у 1913 годзе, актуальны і ў нашы дні. Аказваецца, праблемы людзей зусім не памяняліся за сто гадоў!
Яны аднолькава мараць аб лепшым жыцці, гэтак жа ў пошуках свайго месца пад небам, аднолькава гатовыя змагацца за сваю маёмасць і гэтак жа не падрыхтаваныя прыйсці да паразумення.
Назіраць за перыпетыямі жыцццёвай гісторыі і сумна, і страшна, бо такое можа здарыцца з кожным.
Ролі выконваюць:
Лявон – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Валянцін Салаўёў
Марыля – заслужаная артыстка РБ Людміла Сідаркевіч,
Сымон – Максім Брагінец,
Зоська – Наталля Халадовіч
Данілка – Арцём Курэнь
Старац – Сяргей Шымко,
Незнаёмы – Дзяніс Варанцоў
Паніч – Дзяніс Паршын
Дворныя людзі – Мікалай Стонька, Дзмітрый Цяслоўскі
РТБД заўсёды побач са сваімі гледачамі. Мы рады бачыць вас і анлайн, і афлайн у нашай залі на Крапоткіна, 44.