РТБД аб'яўляе "месяц класічных твораў" у відэа-фармаце.
З 6 красавіка па 6 мая ў вас будзе магчымасць яшчэ раз пабачыць вашы ўлюбёныя спектаклі нашага тэатра:
"Каласы пад сярпом тваiм" У.Караткевіча - бясплатна на ютуб-канале тэатра: https://youtu.be/BEf515z4Uvo
"Раскiданае гняздо" Я. Купалы https://bezkassira.by/raskidanae-gnyazdo-11312/
"Пелікан" А.Стрындберга https://bezkassira.by/pelikan_1617694810-11311/
"Партрэт" М.Гогаля https://bezkassira.by/partret_1617694193-11310/ - пры набыццi квiтка.
"Раскіданае гняздо" - народная трагедыя.
Сюжэт геніяльнай п’есы Янкі Купалы «Раскіданае гняздо», напісанай у 1913 годзе, актуальны і ў нашы дні.
Аказваецца, праблемы людзей зусім не памяняліся за сто гадоў! Яны аднолькава мараць аб лепшым жыцці, гэтак жа ў пошуках свайго месца пад небам, аднолькава гатовыя змагацца за сваю маёмасць і гэтак жа не падрыхтаваныя прыйсці да паразумення.
Назіраць за перыпетыямі жыцццёвай гісторыі і сумна, і страшна, бо такое можа здарыцца з кожным.