Event announcement in Минск
Жанр: не камедыя
Аўтар: Аляксандр Вампілаў (па матывах п'есы "Утиная охота")
Пераклад: Марыя Пушкіна
Рэжысёр: Стас Жыркоў
Мастак: Алена Ігруша
Кампазітар: Андрэй Ругару
Прэм'ера: 10 кастрычніка 2018
Працягласць: 2 г. 45 хв. з антрактам
Жыў-быў чалавек з прозвішчам Зілаў. Звычайны чалавек са звычайным прозвішчам. І была ў яго звычайная жонка. Як раптам… ён атрымаў кватэру! Здавалася б, усё ў яго павінна быць добра. Але ён аказваецца замураваны ў лабірынце ўласнай свядомасці. А ў лабірынце гэтым шмат квэст-пакояў, дзе яго чакаюць жонка, палюбоўніца, сябры. З кожным крокам Зілаў заблытваецца ўсё больш. Ці знойдзе ён выхад?
Спектакль “Паляванне на сябе” пра тых, хто лічыць сябе дарослым, а на справе аказваецца дзіцём, якое ўпершыню патрапіла ў такі квэст-пакой уласнага жыцця.
Стас Жыркоў аб спектаклі:
“Часцей за ўсё гэту гісторыю разглядаюць як вельмі бытавую, але на самой справе ў п’есе закладзены небытавы ход. І менавіта таму мне цікава паглядзець на гэтага аўтара зараз, бо час дае розныя магчымасці для працы на сцэне.
Што гэта будзе? Адказваю проста: гумар, гумар, гумар і яшчэ раз гумар, толькі смеху будзе станавіцца не больш, а менш. Не заўсёды чалавек смяецца тады, калі хоча…
Акцёры РТБД – фантастычныя. Іх рашучасць, апантанасць тэатрам, іх жаданне быць лепш – усё гэта дапаможа спектаклю стаць не проста “Паляваннем на сябе”, а “Дзікім паляваннем на сябе!!!””
У ролях:
Зілаў – Максім Брагінец
Кузакоў – Арцём Курэнь
Саяпін – Максім Карасцялёў
Кушак – Сяргей Шымко
Галіна – заслужаная артыстка РБ Людміла Сідаркевіч
Ірына – Гражына Быкава, Юлія Лазоўская
Вера – Ганна Семяняка
Валерыя – Вераніка Буслаева
Дзіма – Дзмітрый Давідовіч