Анонс мероприятия в Минске
Нават на сваіх вакацыях РТБД не пакідае вас без #сапраўдныхэмоцый і любімых спектакляў! З 15 ліпеня па 31 жніўня вы зможаце паглядзець спектаклі-пераможцы гэтага тэатральнага сезона. Спектаклі, якія атрымалі знакавыя ўзнагароды на розных фестывалях: “Пачупкі” і “Камень дурасці”.
Спектакль “ПАЧУПКІ” (запіс 2022 года)
песня ў адной дзеі
Спектакль "Пачупкі" ў гэтым сезоне атрымаў адразу тры перамогі на V Моладзевым тэатральным форуме краін СНД у Алматы - І Прэмію і Галоўны прыз форуму - залаты парасон, а таксама Ганаровы дыплом ад Асацыяцыі тэатральных крытыкаў і Дыплом за лепшы спектакль ад маладых крытыкаў.
Чорная прастора на чорным фоне… дзе амаль нічога не бачна. Месца, дзе аддадзена перавага беларускаму фальклору, пабудове гуку і працы глядацкага ўяўлення…
Жыццё чалавека вызначаюць тры ключавыя этапы – народзіны, шлюб і смерць. Спектакль “Пачупкі” з’яўляецца працягам гісторыі “Шлюба з ветрам”, другім крокам пагружэння рэжысёра Карняга, кампазітара Аверкавай і РТБД у беларускую культуру.
“Пачупкі” – спектакль-роздум на тэму нараджэння дзіцяці. Спектакль, у якім галоўным выяўленчым сродкам выступае менавіта гук.
Жадаем вам прыемнага прагляду і прыемнага адпачынку! Наступны сезон у РТБД пачнецца 20 жніўня. Квіткі на спектаклі ўжо даступны ў нас на сайце. Дзякуй, што застаяцеся разам з намі!