Анонс мероприятия в Минске
У светлую перадкалядную ноч здараюцца неверагодныя падзеі! Ясны месяц можа папросту знікнуць з неба, а моцная завіруха закруціць у такія прыгоды, што, здаецца, без нячыстай сілы тут не абышлося!
Сцэнічная версія па матывах аповесці «Ноч перад калядамi» Мікалая Гогаля — гэта каларыт любімых персанажаў, гісторыя сапраўднага кахання і спрадвечнага процістаяння злых і добрых сіл.
Вытворчая група:
Аўтар інсцэніроўкі, рэжысёр-пастаноўшчык, кампазітар — Кацярына Кошалева (Трафімук).
Мастак-пастаноўшчык лаўрэат Нацыянальнай тэатральнай прэміі, лаўрэат Расійскай Нацыянальнай тэатральнай прэміі «Залатая Маска» — Таццяна Нерсісян.
Длительность: 1 ч 20 мин
Возрастное ограничение: 14+