Анонс мероприятия в Дукоре
НОЧ музеяў і нават ДЗЕНЬ музеяў у Дукорскім маёнтку - 16 мая. Гатовыя патрапіць адразу ў дзве эпохі?
ДЗЕНЬ (16-17 мая), 12:00-17:00 БРАМА - XVII-XVIII стст.
Час прыгажосці, час адвагі, час прыгодаў! У воінскім лагеры вас чакаюць:
- гульні і забаўкі ад Пана Жлуктоўскага, воінскія выпрабаванні;
- паказальныя баі;
- работа пікінёрскага дэпо і рэкруцкай кропкі, афіцэрскі стол, адмысловая фотапляцоўка.
Любы ахвотны можа прайсці падрыхтоўку ў воінскім лагеры і атрымаць адзнакі ў пуцявы ліст: пікінёрская справа, настольныя гульні, фехтаванне, паласа перашкод, серсо і шампань.
НОЧ (16 мая), 18:00-22:00 ГАРАДЗІШЧА - IX-X стст.
Сонца хаваецца за гарызонт, на сярэднявечны горад апускаецца ноч. У святле паходняў і кастроў на справе знаёмімся з побытам і заняткамі насельнікаў старога горада.
- экскурсія і расповеды пра жыццё гарадзішча;
- сярэднявечная зброя, двубоі паміж гасцямі, страявая падрыхтоўка капейнікаў;
- адмысловыя пачастункі;
- квэст з падарункамі;
- старадаўнія казкі каля вогнішча;
- пляценне паясоў на пальцах і роспіс свісцёлак;
- сярэднявечная музыка і танцы.
*Удзел уваходзіць у кошт білета, папярэдні запіс не патрэбны. У праграме магчымы змены.
З 10:00 да 22:00 на тэрыторыі комплекса даступны брама XIX ст., музей, рамесныя майстэрні, перавернуты дом, сярэднявечны горад, заасад, выстава рэтрааўто і Дуб жаданняў. У 12:00 і 15:00 - аглядная экскурсія па музеі гісторыі сядзібы і майстэрнях.
Кошт білетаў:
Дарослыя - 30 рублёў;
Дзеці 7-17 гадоў - 15 рублёў;
Дзеці да 7 год, імяніннікі, дзеці з інваліднасцю, суправаджаючыя дзяцей з інваліднасцю 3-4 ступені, дарослыя з інваліднасцю 1-2 груп, ветэраны ВАВ, героі СССР і Беларусі - бясплатна.
Зніжка 10% усім падпісчыкам нашых сацсетак.
За асобную плату з 11:00 да 18:00 даступны вяровачны гарадок (ніжні ярус), сярэднявечны цір, лодкі і катамараны.
аг. Дукора, вул. Школьная, 15 (30 км. ад Мінска).
Даведкі: +375447077764, +375333577764.