Анонс мероприятия в Витебске
Галоўны герой, спадар Арган, лічыць сябе самым хворым чалавекам на свеце. Аднак нікому не вядома, чым ён на самой справе хварэе. Арган вельмі заклапочаны сваім здароўем і патрабуе шмат увагі да сябе, таксама хоча яшчэ і патрапіць у вярхі грамадства. Аптэкары і дактары актыўна карыстаюцца гэтым, выпісваючы яму дарагія лекі. Яго жонка Беліна жадае завалодаць яго багаццем і адправіць падчарку ў манастыр. Але Арган мае свае планы: ён хоча выдаць дачку замуж за лекара, каб той лячыў яго бясплатна. Але Анжаліка ўлюблёна ў іншага маладога чалавека, які таксама адказвае ёй ўзаемнасцю. Служанка Туанэтта бярэ на сябе місію дапамагчы маладым дасягнуць шчасця. Ці атрымаецца гэта ў яе?
П’еса Мальера высмейвае фанабэрыстасць, глупства і прагу да грошай. Рэжысёр аддае перавагу спектаклю як гульні, ствараючы фарсавае відовішча з буфанадой і гратэскам. Артысты, як у класічнай камедыі дэль артэ, ствараюць вобразы-маскі. Але ў пэўны момант маскі будуць скінутыя, і гледачы ўбачаць за імі сапраўдныя асобы акцёраў.
Продолжительность спектакля: 1 час 40 минут с антрактом.
Возрастное ограничение: 16+