Анонс мероприятия
10 ліпеня 2026 года ў 18:30 у Выставачных залах Музея гісторыі горада Мінска на вул. Ракаўскай, 17 адбудзецца музычна-танцавальнае мерапрыемства “Пятроўскі вечар”.
Запрашаем наведаць унікальную музычную падзею, дзе традыцыйнае гучанне народных спеваў будзе спалучацца з сучаснымі электроннымі рытмамі. Вас чакае захапляльнае падарожжа па музычнай культуры Беларусі – ад аўтэнтычных песень да танцавальнай праграмы.
У праграме вечара:
- пятроўскія і купальскія песні розных этнаграфічных рэгіёнаў Беларусі – глыбокі аўтэнтычны вакал ад гурта GUDA;
- фолк-электроніка – спалучэнне традыцыйнага выканання гурта GUDA і электроннай музыкі DJ Імпрум.
Завершыцца праграма танцавальным інтэрактывам, дзе кожны прысутны зможа навучыцца танцаваць любімыя народныя танцы: лявоніху, польку, малёт, карапет і іншыя.
Білет на мерапрыемства ўключае наведванне экспазіцый “Маё імя – Мінск” і “Гастранамічная гісторыя Мінска. ХХ стагоддзе”.
Уваходны білет:
20,00 бел.руб. – для дарослых
15,00 бел.руб. – для студэнтаў, пенсіянераў
Адрас: вул. Ракаўская, 17
Тэл.: +375 17 270 43 66