Анонс мероприятия в Минске
МОВА ЛЮБОВI. СЛОВЫ
Выставачны праект беларусскай мастачкi Святланы Верабей. Прыгожы сiмбiоз жывапiсу i паэзii.
"Мова любові. Словы":
* гэта сінтэз візуальнага і гукавога мастацтва, што суправаджае гледача ў глыбока асабісты свет пачуццяў. У сваіх палотнах Святлана ўвасабляе пяць розных формаў любові, раскрываючы іх сiмволiку і эмацыйную насычанасць праз колер, кампазіцыю і тэкстуру. Карціны суправаджаюцца аўтарскай паэзіяй - словамі, якiя робяцца неад'емнай часткай мастацкага дыялогу, пашыраючы ўспрыманне i ўзмацняючы перажыванне...
* гэта не проста паказ асобных прац, а комплексны мастацкі досвед, што даследуе мову любові, як універсальны i ў той жа час інтымны феномен. Мастачка запрашае гледача задумацца пра спосабы камунікацыі ў адносінах, пра тое, як словы могуць быць адначасова далікатнымі, магутнымі, кранальнымі i моцнымі. Праз сінергію мастацтва i паэзii адкрываецца прастора для асабiстай інтерпрэтацыi, для сустрэчы з уласнымi эмоцыямі і ўспамінамі...
* гэта паэтыка пачуццяу, вiзуальны манiфест пра сілу снова, вобраза, пра тое, як любоў гучыць і выяўляецца ў нашым унутраным свеце. Запрашэнне знайсцi сваё ўласнае разуменне любовi.
Адрас: г.Минск,
вул.М.Багдановiча, 7а
Графiк працы: Панядзелак-Суббота 10.00-19.00
Нядзеля 10.00-18.00
Уваходны квiток 3р.
#афишаминск#выставкаминск
#5языковлюбви#2+3=5#мовалюбовi#словы
#светланаворобей#svetlanavorobey