Анонс мероприятия в Гродно
Праходзіць час, змяняюцца пакаленні, але Перамога у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг. навечна застанецца у гераічным летапісу Беларусі як сімвал нацыянальнага гонару і славы.
Менавіта беларусы першымі прынялі на сябе вераломны удар нямецка-фашыскіх захопнікаў. Тысячы нашых суайчыннікаў, што змагаліся у гэтай вайне, паказвалі прыклады мужнасці і гераізму. Грамадзянскі абавязак творчага чалавека - захаваць у мастацкіх вобразах гераічную спадчыну
беларусаў, перадаць новым пакаленням святое пачуцце любові да Радзімы, сувярэннай і незалежнай Беларусі.
У экспазіцыі прадстаўлены палотны тых сталых аўтараў, якія ужо пайшлі з жыцця. Яны асабіста перажылі трагізм ваенных гадой, знаходзіліся пад непасрэдным уражаннем нядаўна перажытага, таму і найбольш рэалістычна адлюстравалі вельмі яскравыя эпізоды вайны, суровую рэчаіснасць мінулых падзей.
Выстава "Памяць. Мужнасць. Вясна" ўключае у сябе абсалютна рознапланавыя мастацкія работы па стылістыцы, выяўленчым сродкам, асэнсаванню ваеннай героікі жыцця.
Сучасныя гродзенскія творцы прадэманстравалі шматколеравую палітру асабістых адносін да драматызму Вялікай Айчыннай вайны, звярнуўшыся і да адлюстравання асобных эпізодай у лёсах людзей, і стварыўшы разам цэлую партрэтную галерэю блізкіх кожнаму герояй-франтавікоў, і ва
ўмоўна-асацыятыўных вобразах узвысіўшы веру у Перамогу, якая не страчваецца нават перад тварам смерці.
Адкрыцце выставы адбудзецца 6 мая (ауторак) - 18:00
Уваход на адкрыцце (з 17:00 да 20:00) - вольны.
Выстава працуе па 20 мая
Штодня з 9:00 да 20:00
Кошт білетай:
Дарослыя - 4,00 р.
Студенты, навучэнцы - 3,00 р.
Школьнікі - 2,00 р.
Дзеці да 7 гадой, інваліды першай і другой групы, удзельнікі ВАВ - бясплатна.
Тэлефоны для даведак:
+375295497905
+375152622982