Анонс мероприятия в Минске
30.01 Лекцыя 1.
Калейдаскоп культур у канцы І тыс. н.э. і балта-славянскіе кантакты
У лекцыі асвятляюцца спрэчныя пытанні паходжання славянаў і праблема іх міграцыі на тэрыторыю будучай Беларусі. Што ўяўлялі сабой першыя славяне, дзе іх прарадзіма, якія мовы былі найбольш блізкія да праславянскай? Гэтыя пытанні не даюць пакою даследчыкам. Але няма да канца згоды і адносна маршрутаў прыходу славянаў на беларускую тэрыторыю – з паўднёва-заходняга кірунку ці паўночна-ўсходняга? Таксама закранем пытанне, якія побытавыя звычаі славяне прынеслі з сабой.
Ад рубяжа IV—V стст. ужо і насельніцтва Паўночнай і Цэнтральнай Беларусі стала адчуваць на сябе міграцыйныя хвалі. У выніку міграцый на Беларусь з захаду (з тэрыторыі Паўночна-Усходняй Польшчы), у абшары ўсходніх балтаў патрапілі балты заходнія (прусы—яцвягі). Менавіта пад уздзеяннем, падобна, больш развітых на той момант заходніх балтаў, кансерватыўныя супольнасці ўсходніх балтаў атрымалі імпульс у сваім развіцці. Так утварыліся Культура ўсходнелітоўскіх курганоў, якую ўжо па пазнейшых пісьмовых крыніцах можна атаясамліваць з “гістарычна Літвой”.
07.02 Лекцыя 2.
Эпоха вікінгаў і з’яўленне русі
Вынікі міграцыі заходніх балтаў і славян на тэрыторыю Беларусі маглі быць вельмі рознымі, але на гістарычную арэну Усходняй Еўропе ў ІХ ст. выйшла русь, што радыкальным чынам змяніла папярэднія эвалюцыйныя працэсы ды шмат у чым паўплывала на гісторыю развіцця нашага краю ў наступным тысячагоддзі.
Гістарычная традыцыя, заснаваная ў пачатку ХІІ ст. летапісцам і кіеўскім манахам Нестарам, звязвае ўзнікненне на абшарах Усходняй Еўропы дзяржаўнага ўтварэння пад назваю Русь з актам “запрашэння варагаў” у 862 г. Многія, калі не большасць, расійскіх гісторыкаў XVIII—ХІХ cтст. успрымалі словы рускага летапісца Нестара практычна літаральна. У ХХ ст. сярод расійскіх (савецкіх) гісторыкаў баланс сілаў рэзка змяніўся на карысць антынарманістаў. У 1960-я гады нарманісты часткова вярнулі свае пазіцыі, прызнаючы існавання славянскай протадзяржавы на чале з руссю яшчэ да прыходу Рурыка.
На падставе сведчанняў шэрагу заходніх і ўсходніх крыніц можна прыйсці да высновы, што ў ІХ ст., яшчэ да Русі Рурыкавічаў (ці Кіеўскай Русі), ва Eсходняй Еўропе існавала нейкая дзяржава на чале з руссю. Логіка акту “запрашэння варагаў” у 862 г. таксама падмацоўвае гэтую версію, бо варагі-русь запрашаліся на ранейшыя ўладанні.
14.02 Лекцыя 3.
Каму ўладарыць на ўсходзе Еўропы: хазарам ці русі?
Паўтары стагоддзя хазары займалі падпарадкаваная становішча ў качавых імперыях, якія змянялі адна адну, пакуль пасля распаду ў сярэдзіне VII ст. чарговага Цюркскага каганату, а, дакладней, Заходне-Цюркскага каганату, не стварылі ўласную дзяржаву – Хазарскі каганат, які праіснаваў з 650 па 969 гг. і стаў адным з самых доўгатрывалых качавых аб’яднанняў ва Усходняй Еўропе І тысячагоддзя новай эры.
Хазарыя мела складаныя адносіны з Візантыяй, але рашаючую ролі ў падзенні каганата выканалі няўдзячныя вучні і пераймальнікі – Руская дзяржава. У 964 г. князь Святаслаў пазбавіў залежнасці ад хазараў апошняе племянное аб’яднанне – вяцічаў, а ў наступным 965 г. разбіў хазарскае войска на чале з каганам і захапіў Саркел.
Існуюць асобныя звесткі пра міграцыю хазараў у краіны Цэнтральнай Еўропы, дзе яны ўліліся ў склад габрэяў-ашкеназі. А менавіта гэтая супольнасць стала асноваў габрэйства Вялікага Княства Літоўскага XV— XVIII стст. Апроч таго, нашчадкамі хазараў лічаць сябе крымскія і сучасныя троцкія (літоўскія) караімы.
21.02 Лекцыя 4. Палтэск’я – паўночная Троя
Пакуль Паўднёвы-Усход Беларусі знаходзіўся зусім блізка ад эпіцэнтру магчымай далейшай усходняй версіі развіцця гісторыі ўсёй Ўсходняй Еўропы, на Поўначы, між тым, адбываліся падзеі, якія потым шмат у чым прадвызначаць далейшы бег часу. Гутарка, вядома, пойдзе пра Полацк. Полацк вельмі добра вядомы ў ісландскіх сагах і помніках старажытна-скандынаўскага пісьменства ды выступае там у даволі празрыстай форме – Pal(l)teskjа. Мяркуецца, што скандынаўская Palteskjа можа адлюстроўваць старажытную форму, зафіксаваную таксама ў рускіх крыніцах – Полтескъ. І вось вакол гэтага Палтэскьі ў скандынаўскіх паданнях разварочваюцца самыя неверагодныя падзеі.
Лектор: Алег Дзярновіч — вядомы гісторык-медыявіст, археолаг, кандыдат гістарычных навук, шматгадовый навуковы кіраўнік раскопак у Крэве.
Организатор мероприятия: ООО «Лекторий Фрески».
Дата проведения: 30.01, 07.02, 14.02, 21.02.
Место проведения: Минск, ул. Киселёва 38 (1 этаж, лекц. зал).
Время проведения: с 18.30 до 20.45 с перерывом на кофе-паузу.
Стоимость: 17 руб. Абонемент (4 лекции) – 55 руб. Для тех, кто находится в Вайбер-сообществе / Инстаграме «Лектория Фрески» — 15 руб.