Анонс мероприятия в Минске
26 чэрвеня 2021 года ў Музеі народнай архітэктуры і побыту пад Мінскам адбудзецца open-air фэст «Купальскае Кола - XIIІ».
«Купальскае Кола» - адзін з нешматлікіх беларускіх фестываляў, якія на самой справе ведае і чакае кожны прыхільнік роднай культуры. Фестываль прысвечаны старадаўняму народнаму святу - Купаллю, прымеркаванаму да дня летняга сонцастаяння, калі дасягаюць найвышэйшага росквіту жыватворчыя сілы зямлі.
У праграме фестывалю:
- рэканструкцыя аўтэнтычнага Купалля - пры падтрымцы Студэнцкага этнаграфічнага таварыства, будзе адбывацца апрананне купалкі, завіванне касы і вянкоў, будуць гучаць купальскія песні з розных месцаў Беларусі;
- выступленні беларускіх гуртоў:
Трубецкой,
Znich&Rutvica,
Rokash,
Relikt,
Іван Кірчук,
Krumkac,
Aquamorta,
КАS,
Diatra,
Among your gods,
Interior Wrath,
Баламуты,
Дайнава,
Goryn,
Хтоніі.
і інш. (удзельнікі будуць удакладняцца);
- купальскае вогнішча;
- кірмаш "Горад майстроў";
- бясплатны намётавы гарадок;
- бясплатная паркоўка;
- фудкорт;
- экскурсіі па экспанатах музея.
За дадатковую плату:
- палёты на мотадэльтаплане і інш. (пры добрым надвор'і);
- сувеніры ад народных майстроў у касе музея і на кірмашы рамеснікаў;
- харчаванне ў фудкорт зонах і "Беларускай карчме", якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.
Кошт квіткоў:
35 р. – папярэдне, да 13.06.2021,
40 р. – папярэдне, з 13.06.2021 па 25.06.2021,
50 р. - у дзень мерапрыемства.
Паважаныя наведвальнікі!
- Калі ласка, паклапаціцеся пра вопратку і абутак у адпаведнасці з умовамі надвор'я.
- Пры добрым надвор'і, па магчымасці вазьміце з сабой покрыва або плед.
- Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор'я.
Як нас знайсці?
Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо
Тэлефон для даведак:
+375291419497 (для наведвальнікаў);
+375291117576 (для супрацоўніцтва);
+375295466318 (для фудкортаў і рамеснікаў).