Анонс мероприятия в Минске
"Закапаныя скарбы і забытыя кінапрыёмы" чацвертая лекцыя з цыклу "Кінатаямніцы Беларусі".
"Кінатаямніцы Беларусі" - гэта чатыры лекцыі доктара гуманітарных навук, беларускага культуролага і кіназнаўцы Андрэя Расінскага, з якіх вы даведаецеся пра беларускую кінаготыку, праклятыя вышыні і нячыстыя звязы.
Як гішпанскія ваўкалакі звязаныя з беларускімі землямі – і чаму ў іх дзве душы?
Што такое лімінальнасць і як яна адлюстроўваецца ў беларускім кіно?
Да якой культавай стужкі спрычыніўся “Беларусьфільм” і чаму беларуская архітэктура пасуе для кінахорараў?
Якімі незвычайнымі прыёмамі карысталіся творцы, як рабіць постлюмінацыю, адфільтраванае старэнне і дыстанцыйны мантаж?
Беларускія кінавынаходкі разглядаюцца разам з сусветнымі, а сучасныя кінагісторыі пераплятаюцца са старажытнымі.
_______________________________________________________________________________________________________________
Непасрэдна на лекцыі "Закапаныя скарбы і забытыя кінапрыёмы" мы абмяркуем наступныя думкі:
- Забыты культавы хорар, да якога спрычынілася Беларусь
- Прыёмы генія: дыстанцыйны мантаж Пеляшана і “Беларусьфільм”
- Запамарока, адфільтраванае старэнне, постлюмінацыя, эфект Шуфтана і іншыя вынаходкі. Якімі з гэтых прыёмаў карысталіся беларускія кінатворцы і якімі маглі бы скарыстацца.