Сучасная гісторыя беларускага драматурга Канстанціна Сцешыка – гэта меланхалічныя сцэны з жыцця чалавека, які перанёс складаную аперацыю на галаўным мозгу. Пазбавіўшыся свайго “каменя дурасці”, галоўны герой Раман пачынае востра адчуваць бессэнсоўнасць таго, што адбываецца ў яго жыцці і навокал.
Чым для Рамана з’явіцца “камень дурасці”? І ці толькі ў негатыўным кантэксце магчыма яго прачытанне?
Сумесная пастаноўка Рэгіянальнага грамадскага фонду падтрымкі Міжнароднага тэатральнага фестывалю імя А.П.Чэхава, Міжнароднай канфедэрацыі тэатральных саюзаў і Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі
Аўтар: Канстанцін Сцешык Жанр: драма Рэжысёр: Дзмітрый Зімін Мастак: Алена Ігруша Кампазітар: Аляксандр Сітнікаў Пераклад: Марыя Пушкіна Працягласць: 1 г. 20 хв. без антракту Прэм’ера: 26 сакавіка 2022 года
Папулярным сюжэтам у карцінах нідэрландскіх мастакоў Сярэднявечча з’яўлялася “выдаленне каменя дурасці”, згодна з якім хірург нібыта вылечвае пацыента ад дурасці. У галандскай жа мове “выразаць камень” азначае падмануць, таму дзеянне на карцінах нагадвае больш шарлатанства, чым сапраўдную хірургічную аперацыю.
Сучасная гісторыя беларускага драматурга Канстанціна Сцешыка – гэта меланхалічныя сцэны з жыцця чалавека, які перанёс складаную аперацыю на галаўным мозгу. Пазбавіўшыся свайго “каменя дурасці”, галоўны герой Раман пачынае востра адчуваць бессэнсоўнасць таго, што адбываецца ў яго жыцці і навокал. Здаецца, так было заўсёды: блізкія, што падманваюць сябе, прапаведуючы чужыя ім “правілы жыцця”, пустыя сустрэчы, размовы. Толькі цяпер гэта стала больш відавочным і невыносным. Чым для Рамана з’явіцца “камень дурасці”? І ці толькі ў негатыўным кантэксце магчыма яго прачытанне?
Ролі выконваюць: Раман – Максім Брагінец Марына – Ганна Семяняка Марат – Дзмітрый Давідовіч Саша – Максім Паніматчанка Маці – заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Галіна Чарнабаева Бацька – Віктар Багушэвіч Аксана – Вераніка Буслаева Алег – Максім Карасцялёў, Арцём Курэнь Медперсанал – Уладзіслаў Віленчыц, Аляксандр Ніканенка