Wait, loading data
a087c868fa.jpeg

12 снежня ў клубе "Бругге" адны з самых яскравых прадстаўнікоў айчыннага арт- і фольк-року - "Kaciaryna Vadanosava & Fantasy Orchestra" - зладзяць канцэрт-прэзентацыю свайго новага альбома "Стрэчанне"! Таксама, акрамя песень з новага альбома ды твораў з папярэдняй кружэлкі, вы зможаце пачуць абсалютна новыя творы-прэм'еры.

Kaciaryna Vadanosava & Fantasy Orchestra - унікальны для Беларусі калектыў з нетрывіяльным інструментальным складам, які ў сваёй творчасці абапіраецца на здабыткі музычнай культуры "залатога веку" рок-н-рола, арт- ды прагрэсіў-рока, а таксама на традыцыі айчыннай народнай культуры ды еўрапейскую музыку эпохі Сярэднявечча, Рэнесанса ды Барока. На гэтым субстраце вырастае музыка, якую некаторыя акрэсліваюць як "менестрэль-рок", альбо "фэнтэзі-рок".

Альбом "Стрэчанне" - вынік карпатлівай двухгадовай працы: гэта глыбокія якасныя тэксты, прыгожая музыка, прафесійныя аранжыроўкі. Гэта музыка, пад якую можна і танчыць, і думаць. Гэта музыка кранае любога, хто чуе яе.

12 снежня, клуб "Бругге" (Партызанскі праспект, 6а), 20.00

Інфалінія, замова квіткоў афлайн - +375296671506

23 november
Клуб Брюгге, Минск
Buy a ticket
8 december
Клуб Брюгге, Минск
Buy a ticket
21 february
Клуб Брюгге, Минск
Buy a ticket
24 november
Клуб Брюгге, Минск
Buy a ticket
13 december
Клуб Брюгге, Минск
Buy a ticket
29 february
Клуб Брюгге, Минск
Buy a ticket
30 november
Re:public, Минск
Buy a ticket
12 march
Клуб Брюгге, Минск
Buy a ticket
1 december
Клуб Брюгге, Минск
Buy a ticket
10 january
Клуб Брюгге, Минск
Buy a ticket
4 december
Клуб Брюгге, Минск
Buy a ticket
25 january
Клуб Брюгге, Минск
Buy a ticket