Анонс мероприятия в Минске
– Маланка так стрэльнула, што аж сасна згарэла…
– Абы большай бяды не было…
Людзі, якія адчувалі надзвычайную бяду. Людзі, што жылі ў няведанні, разгубленасці і бяссіллі. Кожны дзень яны сутыкаліся з адным і тым жа выбарам, які на самой справе быў выбарам без выбару. Гэта людзі з вёскі Хатынь.
Што мы ведаем пра іх? Якімі яны былі, як жылі, як ставіліся адзін да аднаго і да наваколля, што адчувалі перад трагедыяй? Аб чым думалі, пра што размаўлялі, з чым прачыналіся і засыналі? Калі б яны маглі нешта нам сказаць… Што б гэта было?
“Хатыня” – так называлі сваю вёску мясцовыя жыхары. Гэта гісторыя людзей, якія жылі з прадчуваннем “большай бяды”…
Ролі выконваюць:
Адась – Сцяпан Краўчук, Арсеній Луцкі
Марыся – Юлія Лазоўская, Юлія Гружэўская
Бабка Тэкля – Ганна Анісенка, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Галіна Чарнабаева
Адэля – Надзея Цвяткова, Вераніка Буслаева
Васіль – Сяргей Шымко
Дзед Карабан – Ігар Сідорчык, Канстанцін Воранаў
Гнат – Алесь Ніканенка
Кузьма – Уладзіслаў Віленчыц
Возрастное ограничение: 12+