Анонс мероприятия в Минске
РТБД абнаўляе свой відэарэпертуар і прысвячае яго 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. З 1 па 31 мая вы можаце паглядзець спектаклі "Альпійская балада" і "Хатыня", якія аб’яднаны тэмай захавання чалавечнасці падчас вайны.
спектакль "Хатыня" (запiс 2024 года)
прадчуванне трагедыі
– Маланка так стрэльнула, што аж сасна згарэла…
– Абы большай бяды не было…
Людзі, якія прадчувалі бяду. Людзі, якія жылі ў няведанні, разгубленасці, бяссіллі. Людзі, перад якімі кожны дзень паўставаў адзін і той жа выбар, які на самой справе быў выбарам без выбару. Людзі вёскі Хатынь.
Што мы ведаем пра іх? Якімі яны былі, як жылі, як ставіліся адзін да аднаго, да наваколля, што адчувалі напярэдадні трагедыі, аб чым думалі, гутарылі, з чым прачыналіся і засыналі? Калі б яны маглі нам нешта сказаць… То што б гэта было?
“Хатыня” – а менавіта так сваю вёску называлі мясцовыя – гэта гісторыя людзей, якія жылі з прадчуваннем “большай бяды”…
Рады быць вашым правадніком #сапраўдныхэмоцый, афлайн і анлайн. Дзякуй, што вы падзяляеце іх з намі. Гэта вялікая каштоўнасць для нас.