Анонс фестиваля в Суле
Чаго чакаць? Давай вясну гукаць!
Абрад «Гуканне вясны» з'яўляецца адным з самых жыццесцвярджальных абрадаў сярод беларускіх традыцыйных святаў.
Запрашаем 14 і 15 сакавіка на рэканструкцыю гэтага абрада.
У праграме з 14:00 да 16:00:
– падкіданне птушачак, упрыгожванне дрэва;
– спевы-вяснянкі;
– карагоды;
– традыцыйныя гульні;
– частаванне.
А 14:00 аглядная экскурсія — падарунак усім гасцям парка!
Інтэрактыўныя кропкі працуюць з 10:00 да 17:30.
Рэстаран да 21:00.
Кожны дзень з серады па нядзелю прапаноўваем далучацца да інтэрактыўнай экскурсіі «5000 крокаў беларускай гісторыі» а 13:00 з урачыстай сустрэчай музыкамі.
Гукаем вясну разам!