Анонс фестиваля ў Ракаў
З Веснавым раўнадзенствам, надыходам цёплых веснавых дзён звязана адно з найбольш старажытных і прыгожых беларускіх народных свят – Гуканне вясны, прысвечанае "адмыканню" зямлі, абуджэнню прыроды і пачатку новага земляробчага цыклу. У старажытнасці на Веснавое раўнадзенства адзначаўся і пачатак Новага году.
У гэтым годзе мы запрашаем вас адсвяткаваць Гуканне вясны у "Фестывальным" разам з фальклорнымі гуртамі "Анягож", "ВіноЗеляно", "Горынь", "Ой-ла-лэ-лю", "Птушкі з выраю", "Соль", "Стажары", спеўным гуртом Ганны Разінай, дзіцячымі гуртамі "Вянок" і "Явар", музычнымі капэлямі "Дуды па-свойску", "Капэля Алеся Лася" і іншымі выдатнымі музыкамі.
У праграме свята:
- гукальныя песні і карагоды;
- майстар-класы па народных рамёствах для дзяцей і дарослых;
- кірмаш рамёстваў, святочная фотазона і традыцыйная кухня;
- народныя танцы;
- гульні і забавы.
Дата і час - 30 сакавіка (нядзеля), пачатак у 12:30
Кошт - 12 бел руб. для дарослых i 6 руб. для дзяцей (6-12 гадоў)
Дзецям да 6 гадоў i пражываючым на тэрыторыі- ўваход бясплатны