Анонс мероприятия в Минске
Пры падтрымцы інстытута ім. Гётэ
Аўтар: Андрэй Іваноў
Жанр: драма
Рэжысёр-пастаноўшчык: Моніка Дабраўлянска
Мастак-пастаноўшчык: Андрэй Жыгур
Аўтар аранжыроўкі: Канстанцін Гарачы
Харэограф: Валерыя Хрыпач
Відэа: Уладзіслаў Рахуба
Мастак па святле: Сямён Давыдзенка
Музычнае суправаджэнне: Таццяна Панасюк
Прэм’ера: 7 кастрычніка 2016
Працягласць: 2г. з антрактам
У спектаклі ўжываецца ненарматыўная лексіка.
Нават самыя блізкія людзі – сябры, закаханыя, родныя – у сучасным грамадстве кантактуюць усё больш віртуальна, а не рэальна.
Што застаецца рабіць жанчыне, усе спробы якой наладзіць адносіны з сынам-падлеткам церпяць фіяска? Пайсці ў сацсеткі? Прадставіцца не сабою? Гэта падман, але толькі так можна пераадолець прорву непаразумення.
Аднак усё тайнае калі-небудзь становіцца відавочным…
Ролі выконваюць:
Маці, Тофі – заслужаная артыстка РБ Людміла Сідаркевіч
Сын, Тауэрскі крумкач – Дзмітрый Давідовіч
Спектакль-удзельнік Міжнароднага тэатральнага фестывалю ў Авіньёне у 2017 г.
Прыз “Tournesol Avignon-2017” у намінацыі “Па-за межамі”.