Музей гісторыі горада Мінска і Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту запрашаюць у Мастацкую галерэю Міхаіла Савіцкага на выстаўку «ФАЛЬВАРКА СТРАЧАНАГА ПАМЯЦЬ: КАМКІ-ЯНАЎШЧЫНА, 1911–1913 гг.». Выстаўка пачынае работу 17 красавіка 2026 года.
Выставачны праект знаёміць з унікальным фотаархівам уладальнікаў фальварка Камкі і Янаўшчына ў Лепельскім павеце Віцебскай губерні (цяпер – Бешанковіцкі раён, Віцебская вобласць). Фотаздымкі зроблены ў 1911–1913 гг. і адлюстроўваюць штодзённасць прадстаўнікоў мяшчанскага саслоўя ў пачатку ХХ ст. на прыкладзе асобнай сям'і.
У аб'ектыве фатографа сядзібны дом з мезанінам, гаспадары, што бавяць вольны час на прыродзе ці за святочным сталом: прыгожыя жанчыны ў карункавых блузах, з шоўкавымі хусткамі на далікатных плячах; мужчыны ў касцюмах еўрапейскага ўзору, накрухмаленых кашулях з каўнерам-стойкай – ідылічная пастараль апошніх мірных гадоў напярэдадні вялікай вайны і рэвалюцыйных узрушэнняў.
Гаспадар фальваркаў Фёдар Фаміч Крыцкі нарадзіўся ў в. Вішкавічы Смалянецкай воласці Лепельскага павета. У маладыя гады ён працаваў на бровары – уласнасці памешчыка Валадковіча, аднаго з найбуйнейшых землеўладальнікаў у Лепельскім павеце. У канцы ХІХ ст. Крыцкі арандуе фальварак Камкі, які належыў дваранам Студзінскім, а ў пачатку ХХ ст., пасля атрымання дазвола ад губернскага праўлення, набывае яго ва ўласнасць разам з засценкам Янаўшчына.
Па матэрыялах Віцебскага губернскага статыстычнага камітэта за 1905 г., ва ўласнасці мешчаніна Крыцкага Фёдара Фаміча 136 дзесяцінаў прыдатнай зямлі, 272 дзесяціны лесу ў двух маёнтках – Камкі і Янаўшчына. Гаспадарка налічвала 20 коней, 50 кароў і валоў. Гэта адно з самых буйных зямельных уладанняў сярод мяшчанскага саслоўя Лепельскага павета, памерамі нават большае за палову дваранскіх гаспадарак. Пры маёнтку было возера Хоцькаўшчына, на беразе якога сям'я Крыцкіх любіла адпачываць, што адлюстравана на многіх фотаздымках. На землях фальварка працавалі сяляне суседніх вёсак Баяры, Пугачы, Камкі за магчымасць карыстацца сенажаццю, лесам. Частка фотаздымкаў прысвечана гэтым сезонным клопатам.
У Фёдара Фаміча Крыцкага было некалькі дзяцей: сыны Пятро, Люцый і Мечыслаў, дочкі Вікторыя і Марыя. Менавіта мужу Вікторыі, Ежы Карвоўскаму, належыць аўтарства большасці фотаздымкаў у калекцыі. Ён не толькі фатаграфаваў сваіх жонку, малога сына і ўсіх членаў вялікай сям'і Крыцкіх цягам 1911–1913 гг, але і сам па-мастацку аформіў альбом, у які ўвайшлі зробленыя ім фотаздымкі. У фальварку Янаўшчына для Ежы і Вікторыі была пабудавана новая сядзіба. Выяву дома маладой сям'і можна ўбачыць на выставе.

Выстаўка працягнецца да 30 жніўня 2026 года.
|
пл. Свабоды, 15 +375 17 270 43 66 minskmuseum.by серада – нядзеля, 11.00 – 19.00 |
Уваходны білет: 5,00 руб. – для дарослых 4,00 руб. – для студэнтаў 3,00 руб. – для навучэнцаў |