Event the event в Vetka
🖼 Запрашаем на куратарскую экскурсію па выставе “Варвара, Мікола і Зосіма. Архетыпы бабіцкай іконы”, якая завяршае сваю працу ў гэтым месяцы.
Гэта прыгожая, каларытная і цікавая выстава пра беларускі народны іканапіс. А менавіта - творы Бабіцкай школы, якія ў простых з выгляду кампазіцыях захоўваюць наймагутнейшы пласт традыцыйнай культуры са шматвяковай гісторыяй.
На выставе паказана перапляценне промыслу і міфа, фальклору і народнага рэлігійнага календара. Мы тут літаральна матэрыялізавалі архетыпы бабіцкай іконы.
Побач з выявамі святых Варвары, Зосімы, Міколы, Савація і Уласія - абрадавыя свечы, рытуальнае печыва, якім кармілі хатнюю скаціну, пчаліны мёд у сотах, частка чэрапа каня, шкура мядзведзя, ручнікі і тэксты замоў на палотнах, і багата яшчэ чаго.
Дазнацца пра патаемны сэнс гэтых перапляценняў мы прапануем на куратарскай экскурсіі, якую правядзе аўтарка выставы Галіна Рыгораўна Нячаева.
*Відэазапісу экскурсіі не будзе.
🔻Колькасць месцаў абмежаваная.
Абавязковы папярэдні запіс па тэлефоне +375 232 50-96-98 (з 9:30 да 18:00).
🕖 Калі: 09.02 (нядзеля), у 12:00
Працягласць: каля гадзіны.
🏛 Месца правядзення: філіял Веткаўскага музея, Гомель, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла)
💰Кошт: 5 BYN