Event the event in Minsk
Кемлівая Вавёрка, рамантычны Кабанчык і Кароўка-ласаўка не проста жывуць і крочаць па свеце, а шчыра, з цеплынёй і клопатам аб іншых пакаленнях ставяцца да прыроды і наваколля.
А які такі «патоп»? — спытаеце вы. Вавёрка, Кабанчык і Кароўка ўжо чакаюць вас у новым экалагічным спектаклі РТБД, каб распавесці аб усіх тонкасцях і «тлустасцях» беражлівых адносін да месца, у якім мы ўсе жывём. Будзе не толькі пазнавальна і карысна, а і весела, яскрава і па-сяброўску, з гульнямі, жартамі і загадкамі.
Увага! Будзьце асцярожныя, вашы дзеткі пасля спектакля могуць пачаць самі сартыраваць смецце.
Жанр: экаспектакль.
Рэжысёр-пастаноўшчык: Вераніка Буслаева.
Сцэнограф і мастак па касцюмах: Юрый Саламонаў.
Кампазітар: Міхаіл Абухаў.
Відэакантэнт: Аляксей Ладышаў.
Прэм’ера: 8 ліпеня 2025 года.
Год: 2025
Длительность: 1 г 10 хв з антрактам
Стоимость билетов:12,00 руб.
Возрастное ограничение: 6+