Анонс мероприятия
Запрашаем на шпацыр па Падгорнай ці таямніцы вуліцы Карла Маркса 💃
⏰ У сераду 24 чэрвеня, з 19:30 да 21:30
👩🎓Карла Маркса - адна з "новых" вуліц Мінска, якая была закладзена толькі ў XIX ст. Тады яна звалася Падгорнай. Нягледзячы на параўнальна далёкае размяшчэнне ад гістарычнага цэнтра і пераважна драўляную забудову, гэтай вуліцы было наканавана стаць адной з самых рэспектабельных у горадзе. Зрэшты, свой статус Карла Маркса захоўвае і дагэтуль.
🔖Падчас шпацыру мы ўбачым:
💥гарадскую забудову ХІХ - ХХ стст.,
💥пагаворым пра гарадскую урбаністыку 200-гадовай даўніны,
💥 пачуем гісторыі тых, хто быў звязаны з гэтай вуліцай,
💥а таксама пастараемся прасякнуцца атмасферай гарадской пешаходкі, з якой у Мінску так і не склалася.
💰Кошт -35 р
☎️+375292524458