Анонс мероприятия
Запрашаем у вандроўку па мясцінах жыццёвага і творчага генію зоркі літаратуры сусветнага ўзроўню - Адама Міцкевіча
📅 Дата: 20.06.2026 (субота)
Выезд з Мінска - 8:00
Вяртанне ≈20:00
☀️Спачатку мы завітаем у Завоссе. Там месціцца сядзіба, дзе Адам Міцкевіч з'явіўся на свет. Мы акунемся ў атмасферу шляхецкага маёнтку, дзе літаральна ажываюць радкі знакамітага "Пана Тадэвуша".
☀️ Наступнай кропкай нашага маршруту стане невялікая вёска Валеўка, дзе на ўзвышшы стаіць драўляная царква Пятра і Паўла, збудаваная напрыканцы XVII ст. У царкве захаваўся драўляны іканастас, які прывезлі сюды з Варшавы ў пачатку ХХ ст. Абразы для гэтага іканастас пісаў знакаміты мастак Віктар Васняцоў.
🏞️ Далей мы зробім невялікі фотаспын каля возера Свіцязь. Узгадаем знакамітую Свіцязянку і іншых насельнікаў возера, якія атрымалі вечнае жыццё ў творах Адама Міцкевіча.
🌇 Фінальнай і галоўнай кропкай нашага маршрута стане Наваградак. Гэта не толькі горад дзяцінства Міцкевіча, але і старажытная сталіца Вялікага Княства Літоўскага. Там мы уздымемся на замкавую гару, паблукаем па старадаўніх вуліцах, пабачым знакамітую Фару Вітаўта, дзе хрысціўся будучы паэт, а таксама нараджалася будучая дынастыя Ягелонаў.
⛪ Пасля агляднай экскурсіі па Навагрудку мы завітаем ва Ўсялюб - гасціннае мястэчка, дзе захаваўся адзін з самых старажытных касцёлаў на тэрыторыі Беларусі. Там пазнаёмімся са спадчынай роду О'Руркаў і даведаемся, чым жыве Ўсялюб сёння.
👩🎓Суправаджае экскурсію: кандыдат гістарычных навук, дацэнт.
💰Кошт -148 р
🍲Абед 15-20 р (дадаткова, па жаданні)
☎️+375292524458