Анонс мероприятия в Минске
РТБД працягвае знаёміць вас са знакавымі спектаклямі тэатра ў відэафармаце. Красавіцкі анлайн-рэпертуар мы склалі на аснове шматлікіх заявак ад гледачоў. Дзякуй, што застаецеся на хвалі #сапраўдныхэмоцый у любой кропцы свету! Гэта вельмі важна для нас!
На працягу красавіка мы даем магчымасць паглядзець спектаклі: "Шлюб з ветрам", "Ціхі шэпат сыходзячых крокаў" і "Раскіданае гняздо".
“Ціхі шэпат сыходзячых крокаў” (запіс 2021 года). Сон у дзвюх дзеях.
Cумесны праект Міжнароднай канфедэрацыі тэатральных саюзаў (Масква) і Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі
Рэжысёр-пастаноўшчык – Шаміль Дыйканбаеў (Кыргызстан)
Мастак – Алёна Ігруша
Капазітар – Канстанцін Яськоў
Мастак па святле – Мікалай Суркоў
Аляксандр пакутуе ад таго, што тата ніколі, ні разу не сказаў яму пра сваю любоў. Рэальныя жыццёвыя хваляванні пераносяцца ў дакучлівыя сны, у якіх ён сустракаецца з бацькам, каб – нарэшце! – даведацца пра яго пачуцці да сына.
“Ціхі шэпат сыходзячых крокаў” – спектакль, дзе мяжа паміж жыццём і смерцю, сном і рэальнасцю сціраецца канчаткова.
Магчыма, гэта той спектакль, у якім сны, што датычацца мінулага, цяперашняга і будучага, нясуць у сабе столькі інфармацыі, што хопіць надоўга паразважаць і асэнсаваць уласныя думкі і адносіны паміж роднымі і блізкімі.
Ролi выконваюць:
Аляксандр – Максім Брагінец
Дзмітрыч – Канстанцін Воранаў
Юрасік – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Валянцін Салаўёў
Альберт – Максім Паніматчанка
Наталля – заслужаная артыстка РБ Людміла Сідаркевіч
Людміла – Марыя Пятровіч
Зіна – Анастасія Баброва
Ганна – Вераніка Буслаева
Алег – Максім Шышко
РТБД заўсёды побач са сваімі гледачамі. Мы рады бачыць вас і анлайн, і афлайн у нашай залі на Крапоткіна, 44.