Анонс мероприятия в Минске
Уважаемые зрители, в зале действует свободная рассадка!
Жыццё банкаўскага супрацоўніка рэзка змяняецца, калі родная, але незнаёмая цётка, праз трыццаць гадоў дасылае ліст з просьбай прыехаць да яе з-за хуткай смерці. Кэмп (Сяргей Бірульчык) згаджаецца, але зусім не ведае, як сябе паводзіць. Ён разгублены. Яна маўчыць. Паступова крыўда з мінулага вырываецца на волю, выклікаючы агрэсію. Кэмп вінаваціць Грэйс (заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Тамара Міронава) у сваёй неплацежаздольнасці, у тым, што яна доўгі час адсутнічала ў яго жыцці, калі была так патрэбна. Вінаваціць нават у тым, што ад яго сышла жонка (Таццяна Гулевіч)... Таксама Кэмпа раздражняе жанчына (народная артыстка Рэспублікі Беларусь Зінаіда Зубкова) у акне насупраць, якая ўвесь час быццам назірае за ім. Здаецца, што Кэмп прыехаў выключна дзеля атрымання спадчыны, але дзіцячыя траўмы, эмоцыі і ўспаміны цалкам змяняюць ход падзей...
Да чаго прыводзіць прага помсты за мінулае? Ці можна кампенсаваць татальную адсутнасць кахання? Як уцячы ад уласных думак ці правасуддзя? Якія адказы чакаюць нас у фінале дэтэктыўнай гісторыі, поўнай надзеі, роспачы і чорнага гумару?
Продолжительность: 1 час 30 минут без антракта
Возрастное ограничение: 16+