Анонс мероприятия
У “сезоне скарбаў” РТБД працягвае знаёміць вас са сваёй відэаскарбонкай – архівам спектакляў тэатра розных часоў. Са спектаклямі, якія вы можаце пераглядаць мільён разоў, як і мы!
Да канца гэтага тэатральнага сезона (то-бок да 12 ліпеня) прапануем вам спектаклі “Бетон”, “Тэсты для дарослых” і “Сталіца Эраўнд”. Падаследуем разам тэму зносін паміж людзьмі ў гарадской прасторы.
“Бетон”
візуальная паэзія
Тысячы і тысячы ўнутраных кіламетраў у надзеі збегчы ад кахання альбо ад яго адсутнасці…
Пошук паратунку ў тым жа, ад чаго бяжым…
Безнадзейная падобнасць да герояў старажытнагрэчаскага міфа пра Арфея і Эўрыдыку…
І сустрэча з адзінотай, змешчанай у адзіны гіганцкі абсалют холаду і бяздушнасці – у бетон.
Мы жадаем вам прыемнага прагляду і запрашаем вас дзяліцца з намі тымі спектаклямі-скарбамі, якія вы хочаце ўбачыць падчас нашых вакацый. Рады быць з вамі афлайн і анлайн!