Анонс мерапрыемства у Мінск
Дакументальныя казкі.
Недалёка ад балота мроіцца прывід зніклай вёскі. Кожная хата — асобны сусвет чалавечых лёсаў. Некалі тут па сваіх спрадвечных законах віравала жыццё...
Спектакль «Мроіва» — спроба спазнаць свае карані праз побыт і традыцыі беларускіх вёсак. Дакументальныя карціны з жыцця звычайных вяскоўцаў, іх успаміны і здымкі пераплятаюцца з паэтычнымі творамі класікаў беларускай літаратуры: «Адвечнай песняй» Янкі Купалы, «Песняй пра зубра» Міколы Гусоўскага.
І ў гэтым дрыготкім мроіве выразна паўстаюць важныя моманты чалавечага жыцця — ад нараджэння да скону.
*У спектаклі гучаць дакументальныя аўтэнтычныя запісы жыхароў беларускага Палесся. Захоўваецца аўтарская лексіка. Матэрыялы выкарыстоўваюцца з дазволу аўтараў.
Вытворчая група:
Аўтар інсцэніроўкі, рэжысёр-пастаноўшчык — Яўген Карняг.
Мастак-пастаноўшчык — лаўрэат Нацыянальнай тэатральнай прэміі Таццяна Нерсісян.
Кампазітар — Кацярына Аверкава.
Длительность: 75 мин
Возрастное ограничение: 18+