Анонс мерапрыемства ў Мінск
Паводле аповесці «Знак бяды» Васіля Быкава.
«Напэўна, чалавек такі ўжо ад прыроды, што адказвае дабром на дабро і не можа адказаць дабром на зло. Зло не можа спарадзіць нічога, апроч зла, на іншае яно не здольна».
Хутар галоўных герояў Сцепаніды і Петрака стаў месцам перапляцення жорсткіх рэалій вайны. У цэнтры сюжэта — гісторыя простых людзей, якія змагаюцца за тое, каб выжыць, і робяць складаны маральны выбар на мяжы жыцця і смерці. У гэтым выбары праяўляюцца ўсе адценні чалавечай душы, ўзнікаюць карціны з мінулага, дзе героі таксама павінны былі нешта вырашаць у складаных абставінах… І хутар становіцца адзіным маўклівым сведкай невыносных выпрабаванняў ды знакам нязломнасці чалавечага духу.
Вытворчая група:
Аўтар інсцэніроўкі, рэжысёр-пастаноўшчык — Яўген Карняг.
Мастак-пастаноўшчык — лаўрэат Нацыянальнай тэатральнай прэміі Таццяна Нерсісян.
Кампазітар — Кацярына Аверкава.