Гісторыя двух сабак
У парку сустракаюцца лабрадор Дунай і французская бульдожка Булька. Іх у розныя часы прывезлі сюды гаспадары і кінулі. Сабакі жадаюць знайсці сабе новых гаспадароў, але ж гэта вельмі няпроста, бо колькі ў горадзе жыве злых і небяспечных людзей! Але Дунай і Булька вераць у тое, што іх дабрыня і адданасць каму-небудзь спатрэбяцца. А той, хто верыць у дабрыню, абавязкова яе сустрэне.
Рэжысёр-пастаноўшчык – Святлана Навуменка
Мастак – Ларыса Рулёва
Узроставыя рэкамендацыі: 6+
Прэм’ера: 26 cнежня 2009 г.
Працягласць: 1 г. 10 хв. без антракту
УВАГА! У спектаклі выкарыстоўваецца страбаскоп.
Калі ласка, улічвайце гэтую інфармацыю пры планаванні наведвання спектакля.