Анонс мерапрыемства ў Мінск
Ці даўно вы былі на сапраўдных імянінах? Якія святкуюцца на вялікай сцэне Купалаўскага тэатра! Час настаў! Пісар і яго цудоўная кампанія запрашаюць вас на спектакль «Пісаравы імяніны» па п’есе Уладзіслава Галубка.
Весялосць, песні, танцы, сапраўдная бойка і нават любоўная інтрыга… усё гэта падарыць вам незабыўныя эмоцыі і цудоўны настрой.
Спектакль «Пісаравы імяніны» па п’есе беларускага драматурга Уладзіслава Галубка ўпершыню быў паказаны на купалаўскай сцэне ў студзені 1921 года ў пастаноўцы Фларыяна Ждановіча. Але і амаль праз стагоддзе п’еса таксама не губляе свайго нацыянальнага каларыту і гумару! Наш імяніннік Пісар чакае кожнага у нашым тэатры! Прыходзьце!
Продолжительность: 2 часа с антрактом.
Возрастное ограничение: 16+