Анонс фестиваля
20 верасня кідаем рагач ды святкуем восеньскае раўнадзенства ў лепшых беларускіх традыцыях у Дукорскім маёнтку. Гатовы хваліцца сваім ураджаем?
ПРАГРАМА*
Галоўная сцэна:
13.00 - адкрыццё свята, гульні і забаўкі ад вядоўцы;
13.30 - АБРАД "БАГАЧ" пры ўдзеле гасцей свята;
14.00 - традыцыйныя танцы і гульні ў суправаджэнні жывой музыкі ад гурта "Гасцінец" ;
14.30, 15.30, 16.30 - гульні і забаўкі ад вядоўцы;
14.30, 15.30 - лялечны тэатр-батлейка "Дукорскі цмок";
15.00, 17.00 - традыцыйная музыка ад "Смыковай капэлы";
16.00 - традыцыйныя гульні і танцы пад жывы гук ад дукорскіх музыкаў.
17.30 - адмысловыя святочныя пачастункі і закрыццё свята.
Лекцыя: "Жаночы традыцыйны строй".
Лекцыі-дэгустацыі:
- «Bibendum vitae альбо што пiлi нашы продкi»;
- Традыцыйныя стравы ад знаўцы беларускай кухні - Алены Мікульчык.
Майстар-класы:
- пляценне на пальцах у традыцыйнай тэхніцы;
- зёлкавае пано;
- багачоўская свечка з натуральнага пчалінага воску;
- вясельная папяровая кветка;
- абярэжная лялька-мотанка;
- завушніцы ў выглядзе саламянага павука.
А таксама вам чакаюць кулінарная пляцоўка, шчодрыя прызы і частаванні.
*у праграме магчымы змены.
КОНКУРС на самую вялікую гародніну. Падарунак для таго, хто прывязе сапраўднага волата са свайго агарода! Збор гародніны каля сцэны.
ТРАНСФЕР на свята (Мінск-Дукорскі маёнтак-Мінск) на свята Багач у Дукорскі маёнтак, 20 верасня за асобную плату.
ПАПЯРЭДНI ЗАПIС НА ТРАНСФЕР АБАВЯЗКОВЫ. Падрабязнасці на сайце: dukora.by
БІЛЕТЫ:
Дарослыя - 40 рублёў;
Дзеці 7-17 гадоў - 25 рублёў;
Дзеці да 7 год, імяніннікі, дзеці з інваліднасцю, суправаджаючыя дзяцей з інваліднасцю 3-4 ступені, дарослыя з інваліднасцю 1-2 груп, ветэраны ВАВ, героі СССР і Беларусі - бясплатна.
*колькасць білетаў не абмежаваная.
Зніжка 10% усім падпісчыкам нашых сацсетак.
ДАВЕДКІ: +375 (44) 707-77-64, +375 (33) 357-77-64.
Пухавіцкі р-н, аг. Дукора, вул. Школьная, 15а (30 км ад Мінска).