Анонс фестиваля в Ракове
У народным календары Багач прымеркаваны да заканчэння збору ўраджая (“к гэтаму часу ў кожнага ўсяго багата”) і да першага пасля лета запальвання хатняга агменю – яго сімвалізуе васковая свечка ў лубцы з жытам, якую ставяць на Покуць і захоўваюць там на працягу ўсяго года для забеспячэння багацця і шчасця гаспадарам. Зерне ў лубку ссыпалі па жменьцы усёй вёскай пад час урачыстага абыходу. Сам Багач аддавалі на захаванне маладой пары, што пабраліся сёлета шлюбам, альбо самай удалай сям'і ў вёсцы. З гэтага зерня пачыналі засяваць на новае лета і верылі, што ўраджай будзе выдатны!
Дата і час - 28 верасня (нядзеля), пачатак у 12:30
Кошт - 12 бел руб. для дарослых i 6 руб. для дзяцей (6-12 гадоў)
Дзецям да 6 гадоў i пражываючым на тэрыторыі- ўваход бясплатны
У праграме свята:
- урачыстае шэсце і абрадавае дзеянне;
- беларускія народныя танцы і жывая інструментальная музыка;
- выступы фальклорных гуртоў;
- кірмаш і атмасферныя фота-зоны;
- майстар-класы па рамёствах і шмат іншага.
У праграме могуць быць змены.