Анонс мероприятия в Минске
АРТ-ПАНТЭОН: НАРОДНЫЯ МАСТАКІ БЕЛАРУСІ
Колькі з «Народных мастакоў» змогуць згадаць нават тыя, хто цікавяцца айчыннай культурай? Імёны далёка не ўсіх ушанаваных пры жыцці мастакоў добра вядомыя сёння. Да і сама практыка «ранжыравання» талентаў часта крытыкуецца. Між тым, ёсць шмат цікавых пытанняў, адказы на якія дапамагаюць лепш зразумець гісторыю беларускага мастацтва і гісторыю нашай краіны ўвогуле.
Пытанні, якія будуць разглядацца на лекцыі «Арт-пантэон: народныя мастакі Беларусі»:
▪️Калі ў Беларусі ўвогуле з’явіліся свае «Народныя мастакі», і ці ўсе «Народныя мастакі» мелі беларускае паходжанне?
▪️Хто з мастакоў быў самым маладым «Народным» і які гендарны дысбаланс назіраўся ў прысваенні званняў?
▪️Каму ўдалося абысці строгі рэгламент і атрымаць званне не прайшоўшы ўсіх абавязковых этапаў?
▪️І яшчэ мноства інтрыгуючых падрабязнасцяў і захапляльных гісторый.
Самае важнае, будзем разбірацца, чаму працы менавіта гэтых выбітных творцаў знайшлі афіцыйнае прызнанне і сталі сімваламі свайго часу.
Абяцаем, пасля гэтай лекцыі вы паглядзіце на беларускае мастацтва па-новаму!
🗓 21 кастрычніка ў 19:00
👥Вядучая – Алена Бохан, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт
📍 вул. Куйбышава, 22, офіс 304
🎟 Кошт квітка: 35 руб.
📞 Тэл.: +375(44)772–42–59