Анонс мероприятия в Минске
Менавіта таму мы павінны памятаць і шанаваць подзвіг нашага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Менавіта таму на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы разгорнецца трагічная гісторыя пяці дзяўчын-зенітчыц пад кіраўніцтвам старшыні Васкова ў спектаклі рэжысёра Д. Акімава "А зоры тут ціхія" паводле аднайменнай аповесці Барыса Васільева.
Старэйшаму пакаленню знаёмы імёны герояў гэтага вялікага твора: Жэня Камялькова, Ліза Брычкіна, Соня Гурвіч, Рыта Асяніна, Галя Чацвяртак. Хочацца, каб і сучаснае пакаленне задумалася пра любоў да Радзімы, пра сумленне, пра выбар чалавека ў час вайны.
Спектакль-разважанне.
Спектакль-рэквіем.
Спектакль-прысвячэнне ўсім, хто аддаў жыццё за мірнае неба над галавой!
Рэжысёр — Дзмітрый Акімаў (Расійская Федэрацыя)
Продолжительность: 3 часа 20 минут с антрактом.
Возрастное ограничение: 12+