Подождите, идет загрузка данных
message-container
aad890fd3f.jpeg

Удзельнікі праекту стварылі песьні на вершы паэтаў, якія былі ў 1937 годзе. Кожны ўжо абраў «свайго» паэта. Гурт Naka, напрыклад, напіша музыку на адзін з твораў Валерыя Маракова, рэпэр Vinsent — Зяму Піваварава, TonqiXod узяў Тодара Кляшторнага, а Pomidor/off — Майсея Кульбака. Усяго будзе прэзэнтавана 12 новых кампазыцыяў ад 12 выканаўцаў.

«Мы не дамо сьцерці з народнай памяці творы і твары беларускіх паэтаў Расстралянага Адраджэньня. З дапамогай нашага праекту мы хочам сказаць, што хоць аўтары і расстраляныя, іх творчую спадчыну зьнішчыць немагчыма, — зазначае кіраўнік праекту Сяргей Будкін. — Мы аддаем даніну павагі паэтам і ўключаем іх творчасьць у сучасны культурны кантэкст: іх вершы амаль праз 100 гадоў пасьля іх напісаньня стануць песьнямі. І каб усё атрымалася прыгожа і якасна, мы заклікалі падтрымаць праект кожнага, каму неабыякавая гэтая тэма».

Адмыслова да праекту рэжысэр Арцём Лобач зрабіў прома-ролік, у якім зьняліся Павал Харланчук, Андрэй Саўчанка і Алена Гіранок.

Канцэртная прэзэнтацыя праекту адбудзецца 29 кастрычніка 2017 году — роўна праз 80 гадоў пасьля той жахлівай ночы, калі ў турме наркамату ўнутраных справаў БССР былі расстраляныя 130 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі.

Праект быў рэалізаваны дзякуючы падтрымцы слухачоў на платформе Talaka.by. Тыя, хто падтрымаў праект, атрымаюць запрашэньне на прэм’еру.

Увага! У продажы будуць толькі 100 квіткоў. У дзень імпрэзы квіткі прадавацца ня будуць.


Купить билет на мероприятие этого Организатора