Анонс мероприятия в Минске
Паводле п’ес “Як яны жаніліся” Аляксандра Валодзьскага і “Пярэстая красуля” Аляксандра Чужыніна
ЗАРУЧЫНЫ 16+
Жанр: вечар гарадскіх камедый
Рэжысёр-пастаноўшчык: Святлана Навуменка
Маладыя дзяўчыны, якія чакаюць свайго шчасця… Хлопцы, для якіх шлюб – спосаб вырашыць асабістыя праблемы… І бацькі, якія, безумоўна, жадаюць найлепшага для сваіх красуль, хоць і клапоцяцца за лёс дачок па-рознаму… Гратэск і сакавіты гумар, эксклюзіўныя песні на вершы Янкі Купалы, яскравыя пластыка і харэаграфія, надзвычайныя сюжэты і персанажы, блытаніна і падман – усё дзеля таго, каб маладыя зрабілі шчаслівы выбар.
“Заручыны” – гэта дзве гісторыі заручын і два спектаклі ў адзін вечар! Неад’емнай часткай “вечара гарадскіх камедый” стане тэатральная гасцёўня, на якой кожны глядач зможа пагрузіцца ў каларыт і атмасферу Мінска канца XIX – пачатку XX стагоддзяў і стаць паўнавартасным сутворцам гарадской культуры таго часу.
Працягласць: 1 г. 50 хв. з антрактам