Event the event in Minsk
На сваіх вакацыях РТБД не можа пакінуць вас без #сапраўдныхэмоцый і прапануе невялічкую рэтраспектыву спектаклей розных гадоў. Спадзяемся, вам будзе прыемна ўзгадаць разам з намі любімыя моманты спектакляў “Беларусь.Дыдактыка”, “Сталіца Эраўнд” і дзіцячага спектакля “Воўк-мараплавец”!
спектакль "Беларусь. Дыдактыка" (запiс 2017 года)
Дарога да сябе
Аб сваім месцы ў свеце, аб адносінах з людзьмі, з рэчаіснасцю, роднай прыродай, сваім народам, праз беларускі фальклор і ўрыўкі з беларускай класічнай літаратуры разважае народная артыстка Беларусі Таццяна Мархель, а дапамагае ёй у гэтым музыка Дзмітрый Лук’янчык.
Новы ХХХIV тэатральны сезон РТБД адкрые 20 жніўня спектаклем “Памінальная малітва”. Чакаем новых сустрэч з вамі, анлайн і афлайн! Дзякуй, што вы разам з РТБД!